БЕЛАРУСКІ НАЦЫЯНАЛЬНЫ ТЭХНІЧНЫ УНІВЕРСІТЭТ
Філіял БНТУ
"Жодзінскі дзяржаўны політэхнічны каледж"
Перевести на русский Translate to English




Гістарычная даведка

У 1958 годзе Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь пры Беларускім аўтазаводзе быў адкрыты філіял Мінскага аўтамеханічнага тэхнікума ў г. Жодзіна для забеспячэння вытворчасці кваліфікаванымі спецыялістамі. З 1959 года па 1973 год філіял падрыхтаваў 378 спецыялістаў сярэдняга звяна па спецыяльнасці «Апрацоўка металаў рэзаннем» па вячэрняй форме навучання.

Першымі навучэнцамі філіяла, а затым яго выпускнікамі былі высокакваліфікаваныя працаўнікі Беларускага аўтамабільнага завода. Сярод іх: Я.Ф. Баўш, П.К. Хінскі, А.Я. Осіпчык, П.М. Кавуноў, Ф.В. Муха, Я.А. Іваноў, У.І. Лук'яненка і многія, многія іншыя. Першыя выпускнікі ўнеслі вялікі ўклад у станаўленне і развіццё завода.

Загадчыкам філіялам з 1963 года па 1973 год быў падпалкоўнік у адстаўцы В.В. Якаўлеў. Выкладчыкамі - настаўнікі школ і інжынерныя кадры БелАЗа.

23 красавіка 1973 г. загадам № 175 Міністэрства вышэйшай і сярэдняй спецыяльнай адукацыі БССР на базе філіяла створаны Жодзінскі політэхнікум. Тэхнікум пачаў падрыхтоўку з верасня 1973 года ў дзённай форме навучання (60 вучняў) і працягнуў падрыхтоўку па вячэрняй форме навучання (119 вучняў). Тэхнікум размясціўся ў будынку навучальнага камбіната БелАЗа. Прынятыя першыя штатныя работнікі: намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце К.В. Кавалёва, выкладчыкі Л.А. Бойка, У.У. Васілеўскі, М.М. Галоўчанка, В.М. Шляхова, Т.М. Іосько. З 1974.01.21 года дырэктарам тэхнікума прызначаны П.А. Талерчык.

У 1975 году (загад № 148 ад 1975.06.16 года) тэхнікум прыняты ў падпарадкаванне Міністэрства аўтамабільнай прамысловасці СССР, а загадам № 232 ад 1975.09.04 года за ім замацаваны базавым прадпрыемствам Беларускі аўтамабільны завод.

Загадам № 409 ад 1975.11.19 года па Беларускаму аўтазаводу за тэхнікумам замацаваны будынак навучальнага камбіната плошчай 7000м2, перададзена абсталяванне, замацаваны цэхі і аддзелы для аказання дапамогі ў абсталяванні кабінетаў і лабараторый.

Вывучыўшы вопыт лепшых тэхнікумаў Мінаўтапрама па стварэнні вучэбна-матэрыяльнай базы, з дапамогай выкладчыкаў, навучэнцаў вячэрняга аддзялення і базавага Беларускага аўтазавода за кароткі тэрмін было створана 27 кабінетаў і лабараторый, аснашчаных ТСА, вылічальнай тэхнікай, створаны вучэбна-вытворчыя майстэрні, абсталяваныя больш за 30 адзінак станочнага абсталявання. У гэты перыяд вялікі ўклад у стварэнне матэрыяльнай базы ўнеслі выкладчыкі У.У.Васілеўскі, М.К. Бандаровіч, В.П. Кавалёнак, А.Г. Краўцоў, В.П. Бондараў, Л.С. Кухарава, Н.У. Шабанава, К.П. Клязовіч, В.М. Сярмяжка, А.В. Ракач, Р.М. Молчан, Н.К. Блечко, С.Т. Булат, В.А. Даланаў, М.І. Шарамет, І.А. Булыгa.

У 1984 годзе ўведзен ў эксплуатацыю інтэрнат на 245 месцаў і спартыўная зала плошчай 600м2.

Калектыў тэхнікума сярод 45 навучальных устаноў Мінаўтапрама ў сацспаборніцтве стаў уваходзіць у дзясятку лепшых, а ў 1981 годзе заняў 3-е месца.


Шматграннае жыццё навучэнцаў тэхнікума:

  1. дапамога калгасам і саўгасам Смалявіцкага раёна па ўборцы бульбы, дзе штогод прыбіралі 250 - 300 га;
  2. дапамога прадпрыемствам Мінаўтапрама падчас вытворчых практык у горадзе Масква, Набярэжныя Чалны, Бранск, Кіеў, Яраслаўль, Тутаеў, Ульянаўск;
  3. стварэнне ў 1978 годзе першага будаўнічага атрада пад кіраўніцтвам выкладчыка В.Ф. Кучаравенка. Затым штогадовая праца студэнцкіх атрадаў па ўборцы гародніны і садавіны ў Валгаградскай вобласці і Малдавіі пад кіраўніцтвам выкладчыка Ю.Р.Грыдюшка, М.М.Сабалеўскага, М.К. Бандаровіча, С.А. Лугавіера;
  4. даволі паспяховыя выступленні зборных каманд тэхнікума ў спартакіядах навучальных устаноў Мінаўтапрама і аглядах-конкурсах мастацкай самадзейнасці. У 1980 годзе ў г.Ульянаўску, удзельнічаючы ў аглядзе-конкурсе калектываў мастацкай самадзейнасці тэхнікумаў Мінаўтапрама, прысвечаным 110-й гадавіне з дня нараджэння У.І.Леніна, мы занялі 2-ое месца ;
  5. 5. удзел каманд каледжа ў конкурсах сярод тэхнікумаў Мінаўтапрама на званне «Лепшы токар» і ў Рэспубліканскіх алімпіядах прафесійнага майстэрства па спецыяльнасцях сярод навучальных устаноў Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь. Навучэнцы В.Севасцьянчык, І.Хацько, Ю.Гатоўцаў, Н.Каралёва, А.Федарыстаў, Ю.Кот, А. Шчарбакоў у складзе зборных каманд тэхнікума сярод тэхнікумаў Мінаўтапрама ў 1980, 1982, 1984, 1986 гадах займалі прызавыя месцы.

Навучэнцы каледжа, удзельнічаючы ў рэспубліканскіх алімпіядах прафесійнага майстэрства па спецыяльнасцях: 2-36 01 31, 2-36 01 01 і 2-36 03 31 пастаянна займаюць высокія месцы ў камандным і асабістым заліку. Гэта – Я.Бокаў, А.Дунаеў, А.Барысавец, Д.Кручок, К.Махончанка і многія іншыя.

Мы ганарымся сваімі выдатнікамі і Ленінскімі стыпендыятамі: Таццянай Шарыкавай, Паўлам Цыбулька, Сяргеем Шамрыцкім, Ліліяй Сакавец, Віталем Гаспадарыкам і многімі іншымі.

Вялікую ўвагу педкалектыў каледжа надае выхаваўчай рабоце.

Каледж рыхтуе не толькі першакласных спецыялістаў, але і патрыётаў сваёй Айчыны.

Традыцыйнымі ў нашым каледжы сталі конкурсы мастацкай самадзейнасці «А ну, хлопцы!», «А ну, дзяўчаты!», Спартландыі, круглагодныя спартакіяды. Нашы навучэнцы часта сустракаюцца з цікавымі людзьмі (ганаровым грамадзянінам г. Жодзіна І.Р. Сідаровічам, ветэранам Вялікай Айчыннай вайны С.Ф. Костылевым, старшынёй арганізацыі воінаў-інтэрнацыяналістаў П.М. Крэсам), вайскоўцамі, выпускнікамі, праводзяць тэматычныя вечары, «агеньчыкі », дыскатэкі, словам, жывуць насычаным цікавым студэнцкім жыццём.

Тэхнікум наведвалі дэлегацыі моладзі Югаславіі і Францыі.

Навучэнцы каледжа любяць спорт, актыўна ўдзельнічаюць у розных спартыўных спаборніцтвах на першынство горада, вобласці, рэспублікі і дамагаюцца добрых вынікаў. А выпускнікі тэхнікума – майстар спорту міжнароднага класа Аляксандр Пётух, майстры спорту Аляксей Кулінчык, Уладзімір Ерахавец і Аляксандр Стральчонак з'яўляюцца прызёрамі розных міжнародных турніраў па дзюдо і самба, чэмпіянатаў Еўропы і свету.